Прыгоды пастушкi

(на белорусском языке)
Лета, ранiца, радоука,
Спiць яшчэ мая галоука,
Але хтось штурхае у бок,
Ды казлыча за насок.
Мама сон мой прыпыняе,
Мяне з ложка падымае.
-Выганяць iдзi кароуку,
Трэба пасвiць нам радоуку.
Малачка iдзi паеш,
Сала, хлеба там адрэж.
Сабяры з сабою лусту,
Каб было смачней па густу-.
Ой, як цяжка падымацца,
Цягне у ложку паваляцца.
Сон нiяк не адыходзiць
I у бакi мяне паводзiць.
Але мама падганяе
I кароуку выганяе.
-Потым ляжаш на грудочку
I даспiш ты сваю ночку,
А цяпер бяры лазiну
I ганi хутчэй скацiну,
Бо сустрэнуцца два статкi,
Будуць бiцца усе рагаткi-
А кароукi ужо мычаць,
Iх на месцы не утрымаць.
Прыхапiла з сабой вуды,
Буду пасвiць ля запруды,
Налаулю там карасёу,
Шчупакоу i акунёу.
Вось ужо шашу мiнулi,
Да ракi кароу звярнулi.
Разбрыдаюцца кароукi,
Наядаюцца зялёнкi.
Языком траву грабуць,
А губамi паддаюць.
Капыты па роснай трауцы
Ткуць сцяжынкi па канауцы.
I з*ядаюць росны ранак
Тых сцяжынак i канавак.
Сонца ранiцу мiнае
I у гару ужо гайсае.
Падсушыла трохi росы,
Абагрэла жыту косы,
Прытамiлiся кароукi,
Разляглiся каля броукi,
Нi аб чым такiм не дбаюць,
Жуйку губамi крамсаюць.
Ну а я раскiнла вуды
Каля блiжэйшае запруды.
На адной вiсеу чарвяк
I круцiуся, як нагляк.
На другi надзела катыш,
Так скатала хлеба мякiш.
Пасядзела поугадзiны,
Паплавок быу нелюдзiмы.
Я рыбачка маладая,
Можа дзе яшчэ дурная.
Побач дзядзька там лавiу,
Плотак, ёршыкау гасiу.
Я яго тут даняла,
Можа я што не змагла,
Калi рыба не клюе,
Паплавочак не вядзе?
Дзядзька хiтры быу рыбак,
Кажа, -рыбе дай прысмак,
Чарвякоу пасаладзi,
Толькi потым насадзi.
Каб чарвяк, ужо салодкi
Быу бы рыбе не так горкi.
Яшчэ трэба папляваць,
Ужо потым закiдаць-.
Цукар я з мяшка дастала,
Чарвячкоу пачаставала,
Разагрэла iх на сонцы
I прысела зноу на броуцы.
Чарвякоу падаставала,
На кручочкi нанiзала.
Не вялiся паплаукi,
Паздыхалi чарвякi,
Ды вiселi, як вяроукi,
Без усякае снароукi.
Дзядька на мяне глядзеу,
Ды у бораду пыхцеу,
Смех на вуснах там дрыжау,
Нада мною шуткавау.
Ну а я, дзiця прыроды,
Не зауважыла знягоды.
………………………………………..
Поудзень к сонейку дабрауся,
Малачка цяжар прыдбауся,
I кароукi свой удой
У хлеу прыносяць на пастой.
Свой прытулак не мiнуць,
Да чужога не зайдуць,
А за iмi i пастушка,
Лета цёплага дачушка
Сваю кветачку упускае
I варотцы зачыняе.


Рецензии