Тэлефонны нумар

Гартаю свае кантакты
I канстатую факты,
Што нумар не выклiкауся,
Дауно, ужо, не вызначауся,
Не клiкау мяне да трубкi
Некалькi раз за суткi.
«Дачушка мая дарагая,
Усё бегаеш, занятая,
А я усё званю раз за разам,
Цi не хварэеш часам?
Як дзеткi твае пажываюць,
Унукау табе падкiдаюць?
А можа да  мяне завiтаеш,
Вершы свае пачытаеш?
Я буду глядзець у аконца,
Як узыдзе на небе сонца»
………………………………………….
I нумар я выклiкаю,
Далонню слязу выцiраю.
А у адказ мне зумер:
Праверце набраны нумар...
Не ведаю, што там робiцца,
Усё толькi рэхам даносiцца.
Я нумар той не сцiраю,
З матуляй сваёй размауляю.


Рецензии