НА МОРЫ
Вось забава, дык забава,
Не знаходзiцца управа
Каб на бессань пауплываць
I пад коудрай не стагнаць!
Раiць з сэнсам iнтэрнэт,
Што трэба збегаць у туалет,
Ну а потым ужо прылегчы,
Думкi усе свае адсекчы
I уявiць, што ты на моры,
А навокал хваль прасторы.
Легчы зразу на пясочак,
Без усякiх замарочак.
I аддацца хвалям целам,
Адчуваць наплыу з прыцэлам.
Я расклала свой хрыбет,
Каб пазбегнуць лiшнiх бед.
Хвалi б*юцца мне аб ногi,
Да грудзей плывуць дарогi.
I пачуццi усе у напрузе,
Як вада плыве па пузе!
Пачала, ужо, спаузаць,
I па берагу каузаць.
Хваля знiзу падмывае,
Ногi увысь мне задзiрае.
Ну а спрыт ужо не той,
Не асiлак я з вадой!
А яна усё наступае,
I на горла нацiскае!
Сэрца скача i трасецца,
I усхлiпам аддаецца.
Моцна зяць мяне трасе,
Валiдол у рот суе!
--Што, матуля, дзе блукала,
Можа што у сне украла?--
Не, кажу я, у гэтым горы,
Чуць не утопла я на моры!
Бессань так I не сышла,
Чуць сама не адышла!
Больш не веру iнтэрнэту,
Вас скажу я па сакрэту!
Свидетельство о публикации №120032306733