Маёй радзiме прысвячаю

(на белорусском языке)
Мая старонка, край мой родны,
Ты для мяне заужды галоуны!
Куды б дарога нi вяртала,
Я да цябе заужды вiтала!
Лiчыла вёрсты да прыбыцця,
Вадзiцы матчынай напiцца,
Крануць далонямi паветра,
Крыху прыкрыушыся ад ветру,
Паймаушы позiркам сцяжынку,
Iсцi, хiстаючы галiнку,
Каля жытнёвай нiвы поунай,
Пад гукi музыкi чароунай!
Там щэбет птушак, звон цыкад
Гучыць без усякiх там прылад!
Рамонак край абвiу жытнёвы,
Бялёса-жоуты, ганаровы!
Валошкi там на тонкай ножцы
Рамонкам шэпчуць у вушка штосьцi.
Духмяны пах паусюды уецца,
А сэрца поунiцца i бъецца!
Там сонца кола паднялося
I на аблокi пралiлося,


Чыгункi шлях такi  бясконцы
Мiльгае праз кустоу аконцы.
Бяжыць сцяжынка – сосны у рост,
Там вёскi роднае пагост.
I зажымае сэрца дых,
Там успамiн гадоу былых
Крыжом азначыу забыцце,
Там духу вечнае жыцце!
I продкi, сэрцу дарагiя,
Ляглi пад камянi сiвыя.
Мiнуу пагост, сцяжынка у^ецца,
Бульбянiк пауздоуж вядзецца.
Вось скрыжаванне, дзiчка з боку
Мяне вiтае, ужо, здалёку.
Бярозак гай зялёна-рыжы
Схавау спякоту трохi нiжэй,
Iх завушнiцы нiткай тонкай
Шамоцяць з ветрыкам гаворкай.
Прыгорак плечы нахiляе,
Мяне уперад напрауляе,
Каля лужочка, уздоуж кустоу,
Дзе дзецьмi скочылi з масткоу.
I карачэе доугi шлях,
Ужо роднай хаты бачны дах!


Рецензии