Па чарнiцы
Кажуць, у лесе шмат чарнiц,
Усё сяло па iх бяжыць.
Мы з сяброукай зазбiралiсь,
Электрычак рух дазналiсь,
Лусту, вёдры спакавалi,
Ды на ровар прывязалi.
Па чарнiцы у «Бор Сасновы»
Ёхаць мы былi гатовы.
Ранiцою мы ужо у Борках,
Ровар будзе на задворках,
Ну а мы – у электрычку.
Астаноукi дзве не шлях,
У лес жа пойдзем на нагах.
Кiламетрау з два iсцi,
Каб чарнiцы там знайсцi.
Што нам тыя кiламетры,
Пахне хвояй у паветры!
А чарнiц -- ну надта шмат,
Не ахопiць далягляд!
А буйныя, быццам вiшнi,
Люба-дорага збiраць!
Мы збiралi iх рачком,
Потым, нават, i бачком,
Дзесьцi задам iх тапталi,
Вельмi шмат iх назбiралi!
Ну, пара i адпачыць,
I чарнiцы замачыць.
Мы па шкалiку зрабiлi,
Салам з бульбай закусiлi,
Распрасталi свой хрыбет,
Разамлелi за абед,
Але трэба, ужо, збiрацца,
Да чыгункi у шлях пускацца
Надта ж цяжкiя чарнiцы,
Рэжуць пальцы, як iглiцы,
Але што рабiць, iдзём,
Торбы з вёдрамi нясём.
Хутка прыйдзе электрычка,
Трэба нам не запазнiцца!
Раптам позiрк наш здзiвiуся,
Шлях асноуны раздваiуся!
Вельмi мы захвалявалiсь,
Што дарогай абазналiсь,
I рашылi, пойдзем управа,
Да чыгункi прыйдзем жвава.
Мы прайшлi так метрау сто,
Надта цiха усё было.
Задрыжалi, раптам, рукi,
Хто каго узяу на парукi?
Мабыць мы не там iдзём,
I чарнiц не данясём!
Пачалi, ужо, сварыцца,
Хто крычаць, а хто малiцца,
Вiнаватых тут шукаць,
I чарнiцы праклiнаць!
Зноу звярнулiся да шляху,
Дзе зрабiлi управа маху,
I пабеглi, ужо, налева,
Ажно у пятках засвярбела!
Вёдры бы пушынкi сталi,
Цяжар iх не адчувалi,
Бо яшчэ хвiлiн так пяць,
Будзем мы тут начаваць!
Як гудок здалёк пачулi,
Вельмi моцна гайсанулi
I з дрыгуткiмi нагамi
На пероне, ужо, стаялi.
Як у тамбур паднялiся,
То зусiм, ужо, далiся.
Вось такi адбыуся блуд,
А чарнiцы – проста цуд!
Свидетельство о публикации №120032306663