Аднойчы маленькi слонiк
Гуляў па вялізнай зямлі.
Ён бачыў як скочыць конік,
Ён чуў як гудуць чмялі.
У лужы купаўся вясёлы,
Пужаў матылькоў і жука.
Замест вушэй у яго парасоны,
З-за іх зусім не відаць хваста.
Нібы сухапутны караблік
Бег па зялёных лугах
Шчаслівы, шэранькі шарык
На тоўстых і моцных нагах.
І сонейка ззяла высока.
І яркім вакол здаваўся свет!
Ён хобатам нюхаў кветачкі доўга,
А потым рамонкаў нарваў букет.
Матуле прынес падарунак,
Ды цмокнуў яе ў шчаку:
“Ах, мама, жадаю хто сэрцам чулы
Сустрэў каб дабро на сваім шляху!”.
Дык будзем здаволены часам,
Хвілінамi, днямi жыцця,
Давайце дружна ўсе разам
Браць прыклад з таго сланяня.
кастрычнiк 2019
Свидетельство о публикации №120032203381