Мая радзiма белы кот...

***
Мая радзіма – белы кот
І чорны кот – мая радзіма,
Мая радзіма – агарод
І гусі, што ляцелі міма.

Мая радзіма – сонны сад
І зарапад – над сонным садам,
Вясна, якой я вельмі рад,
І ноч – з вясеннім зарападам.

Мая радзіма – пад гарой
Мой дом і на гары – бярозы,
Кусты каліны маладой
І верш, што вынікае з прозы.

Мая радзіма – далягляд
У трапяткой вясенняй плыні
І зноў жа – сад, і зарапад,
І на бярозах  шэры іней –
Мая радзіма.

20. 03. 2020 г.


Рецензии