Пахмурны мой ранак жуе абаранак...

***
Пахмурны мой ранак жуе абаранак:
То сонца, што кольцам над лесам вісіць.
Не бачу з-за хмарак мігцення заранак.
А як без заранак мне ранак пражыць?

Імжыць дробны дожджык, нібыта паромшчык
Страсае з вясла свайго ў рэчку ваду.
Здалося, з сабачкам сусед мой нябожчык
Ідзе да мяне. Я – насустрач іду.

Гляджу, а нікога ля хворткі, і ружы
Нібы зелянеюць: зімы не было!
І парастак лезе дзябёлы і дужы
Цюльпана, і ранак плыве на сяло…

19 сакавіка 2020 г., Радашковічы


Рецензии