I сонейка свецiць, i хмаркi зусiм не плывуць...

***
І сонейка свеціць, і хмаркі зусім не плывуць.
І пуць мой ляжыць праз турботы жыцця, праз вясну.
І дні мае плаўна ідуць, і бягуць, і лятуць.
І зноў ад турбот тых да рання амаль не засну.

І будзе мне сніцца мая маладая вясна.
Не сніцца, а мроіцца будзе вясна без турбот,
Пакуль не забеліцца шэрая шыба акна,
Пакуль за нагу не падрапае верны мой кот.

А пуць мой ляжыць праз турботы жыцця, праз вясну,
Пакуль ад турбот тых навекі я ўжо не засну…

18. 03. 2020 г.


Рецензии