Адзiн народзiцца i лжэ...

***
Адзін народзіцца і лжэ,
Ды не салжэ другі й да скону.
Так і ў паэзіі: цяжэй
Таму, хто Боскаму закону

Падпарадкоўвае свой спеў,
А не вятрам у чыстым полі,
Таму, хто праўду і сумнеў
Паціху выкажа, паволі.

А хтосьці думае: ў малым
Ілгаць не ёсць грахом вялікім.
Паэзія яго, як дым –
Перад сцямнелым Бога лікам.

Маланка бліскае, грыміць…
І сок бяжыць, – і навальніца!
У Госпада душа баліць,
Бо вечная яна – зарніца.

Адзін народзіцца – ілгаць,
У прыклад я яго не стаўлю.
Маланкі ў небе зіхацяць…
Я боль душы сумленнай слаўлю!

12 сакавіка 2020 г.


Рецензии