Пародыя на Уладзiмiра Някляева

Уладзімір Някляеў

НА РАЗВІТАННЕ З АМЭРЫКАЙ

Гуд бай, Амэрыка!.. На ўсходзе,
Куды ляцець мне, зараз ноч,
Змрок і ў прыродзе, і ў народзе,
Які жыве нібыта ўзбоч
Свайго жыцця, які блукае
У ім, бы ў лабірынтах сну…

Але і там ужо світае –
І павяртае на вясну!


НА РАЗВІТАННЕ З НЯКЛЯЕВЫМ

Гуд бай, Някляеў!.. Ці Валодзя?
Ляці туды, дзе зараз дзень,
Дзе і ў прыродзе, і ў народзе
Ты будзеш жыць адзін як пень.
Узбоч жыцця блукаць ты будзеш,
Нібыта ў лабірынтах сну,
І свой народ зусім забудзеш,
Як нашу змрочную вясну.

7 сакавіка 2020 г.


Рецензии