***

Прывабны, прыемны і таленавіты,
З далонямі створанымі для абдымак.
Лёсам нялёгкім гады твае звітыя
У чорна-белы засумучаны здымак.
Па скронях гадамі адзначанай ніткай
Пабеглі срабрыстыя раўчукі.
Жыццёвыя далі паўспісаным сшыткам
Няёмка складаюцца з левай рукі.
Яшчэ ёсць магчымасць у прыцемках сонных
Паслухаць заранку ці салаўя.
Хвілінкі саткаць у гадзіну зорную
І восені цёплай шаптаць: “Мая”.
Не ўсе пратаптаны і пройдзены сцежкі.
Ёсць час для кахання і цеплыні,
Дыхання гарачага, светлай усмешкі.
Павер. Паспрабуй. Пакахай. Абдымі.


Рецензии