Каханай

Я чую крычыць у небе зграя,
Ужо ляцяць птушкі ўвырай,
Я позіркам іх выпраўляю
І зноў у душы мне паныла.

Па восеньскім зараз самотна,
Але ранейшую мару я маю:
Любіць клапатліва, пяшчотна
Адзіную, што я кахаю!

І хай не дажджы, ня завеі
Любоў да яе не астудзяць,
Пакуль сонца зноў ня прыгрэе
І душу маю не абудзіць.

Я ведаю, вернуцца птушкі,
Як сонца да нас павярнецца,
І дрэваў асветліць макушкі,
Скрозь хмары густыя прарвецца.

Я веру, што будзем мы разам
З табою, амаль што бясконца
Вітаць месяцовыя фазы
І кожную раніцу сонца!


Рецензии