***

Не крыўдуй, мой сябра, выбачай!
Абыдзі цябе нягода і адчай!
Я сказала жартам, не ўсур’ёз!
Лепшых слоў, напэўна, не знайшлось.
І ўчынак не зусім прыгожы –
 Дай  цярпення, усемагутны Божа!
Абдымі, дыханнем абагрэй -
Стане пачуццё яшчэ мацней.
У нядзелю свята даравання
Падары надзею і каханне.
Крыўду, што на  сэрцы, патушы
Светлаю пяшчотаю душы.
Выбачай…
29.02.2020


Рецензии