Тыдзень

У панядзелак не пайду на працу
У панядзелак галава баліць
У панядзелак трэба адаспацца
Спакойна і павольна дзень пражыць

Аўторак мне зусім не даспадобы
У аўторак разоў сорак я ўпаў
У аўторак няма дзе мне ставіць пробы
Аўторак ты зусім мяне даняў

У серЭду я працую да абеду
А можа лепей так - у сераду
Папрацаваў я трохі больш не трэба
І болей працаваць я не пайду

А ў чацвер паклікалі па піву
Пра піва я скажу вам так сябры
Я п'ю заўсёды свежага разліву
І нават калі енчаць камары

У пятніцу гатуюся да лазні
Пазычу ў суседа трохі дроў
У пятніцу патрэбна быць гатовым
Падрыхтаваць падзякі пару слоў

У суботу ў лазні змыў усе праклёны
У суботу трэба трохі адпачыць
Бо тыдзень увесь я лётаў як шалёны
А зараз маю права не рабіць

Ну вось і зноў любімая нядзеля
Цябе чакаў я як мядзведзь вясну
У нядзелю не закрыю свае вочы
Таму што ў нядзелю не да сну


Рецензии