Праз туман

Разлівае малокі туман,
Засцілае і памяць, як сон.
Ліхтар свеціць, бялюткі паркан,
Кроплі шэрыя, шыбіны звон...

Вось "учора" ў белым паўстала
(Дрэнна бачу я твой сілуэт).
Што, чакала? Ды гэтага мала.
Позна ўжо, твой заблытаны след.

Няхай "сёння" туманнага ранак
Мне адкрые дарогі прасвет,
Каб учора ірваная рана
Сваім болем ня засціла свет.


Рецензии