Мы сядзим з табой близенька-близка

Мы сядзім з табой блізенька-блізка,
Як даўней, за гарбатай, на кухні.
Тут ласункаў цалюткая міска.
Свечка часу ніколі не тухне.

Не чакаў ты, калі я паклічу.
Я не клікала. Моўчкі чакала,
Калі мне хоць хвілінку пазычыць,
Той, каго я так моцна кахала.

Час прыйшоў. Адбылося. Збылося.
З маладосці лісточак паперы.
Вершаванае шчасце лілося
На падлогу, на стол, на шпалеры.

Ты чытаў па-юнацкі, натхнёна,
Як калісьці на першым спатканні,
І глядзеў, як тады, улюбёна,
Адраджаючы наша каханне…

Фото интернет


Рецензии