Грунвальд

Непераможны ордэн знік
На полі бітвы назаўжды
Цяпер крыжы не на шчытах
А за пагоркам ля вады


Мы пакаралі чужакоў
Налі віна нам Арчыбальд
Спасцігла кара крыжакоў
Не раз успомняць наш Грунвальд

Хоцелі заняволіць нас
І нашы сем'і ўзяць у палон
Цяпер у зямлі на доўгі час
Каб слухаць вечна перазвон

Мы пакаралі чужакоў
Налі віна нам Арчыбальд
Спасцігла кара крыжакоў
Не раз успомняць наш Грунвальд

Хто хутка бегае - уцёк
Хто не, той так пашкадаваў
Што скончыў тут свае жыццё
Хаця жыць толькі распачаў

Мы пакаралі чужакоў
Ты ведай гэта Арчыбальд
Падкрэслю, што калі хто зноў
То усіх сустрэне наш Грунвальд


Рецензии