***

Маленькі хлопчык на прыпынку
Букецік песціць у руках.
Стаіць шчаслівая дзяцінка,
Удыхае кветак дзіўны пах.

Ледзь-ледзь вішнёвае світанне
Дзянёк на ўсходзе запаліў –
Бабулю з вёскі сустракае,
Найлепшы хлопчык на зямлі.

Хлапчук прачнуўся раным-рана.
На дыбачках – шмых за парог!
Яшчэ матуля моцна  спала,
Не ўчула тупацення ног.

Бабулю з вёскі сустракае
Унучак  з кветкамі ў руках.
Якая змена падрастае!
За дзетак Госпаду хвала!
(Т.Цвирко)


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →