Люты. Цёплая зiма...

***
Люты. Цёплая зіма.
У бабулі светла ў хаце.
Снегу на дварэ няма.
Пазваніць? Але не маці…
Бо яе няма таксама.
Безразмерны боль. І рама
Белага майго акна
Углядаецца у ранне.
На акне стаяць герані:
У бабулі светла ў хаце…
Для суседа яна – маці.
А маёй – даўно няма…
Люты. Цёплая зіма.
Холадна ў душы прастылай
Без маёй матулі мілай…

18. 02. 2020 г.


Рецензии