Сябруе з думкаю хвiлiна

Пляце куст бэзу за акном
з вячэрніх ценяў павуціну,
палоску сінію крылом
на ўзлёце стрыж для нас пакінуў.

Сябруе з думкаю хвіліна,
каб пакланіцца  небакраю,
дзянёчак жнівеньскі рабіна
чырвонай хусткай сустракае .

Дажджы ўплялі ў вянок матывы:
блукае лета зранку хмурна,
а вунь і знічка з  дырэктывай
нурцуе ў возера алюрна.

Сады накрыла неба столь,
шапоча шэрая гадзіна:
былі расстанні, стратаў боль,
але й любві была вяршыня.


Рецензии
А Вы майстар паэтычнага слова, Мечыслаў! І яно мне нагадала чымсьці У. Някляева.
"Нешта робіцца над ганкам.
пэўна з восеньскіх прыкмет"(с):
стан скруціўшы абаранкам
зноў пад "форд" залёг сусед.

"Расце ў лужах процьма колаў"(с),
а мне гразь без інтарэсу:
аўто ўсе пруць да Міколы,
за гразь скаргі ўсе ён "жэсу"...

Чамусьці так адазвалася набалелае
з нагоды правінцыяльнага "бізнэсу"
суседа ў вузенькім тупіковым завулку,
які амаль не высыхае ад разбітых каляін
кліентскімі аўто.
Але ж мой такі "камерны" погляд
у параўнанні з Вашым глабальным.
Яшчэ мне спадабалася пра ВОЗ!!!

Маё шанаванне.
Ядвіга.

Ядвига Довнар   25.02.2020 00:05     Заявить о нарушении
Ядвіга, прабачце за доўгае маўчанне. Мне амаль ніхто рэцэнзіі не піша - прызвычаіўся, што так і трэба.Ваш водгук мне вельмі прыемны.Не ведаў, што нешта ў мяне перасякаецца з У. Някляевым. Свет цесны, напэўна, і ў вершах.
На дзень паэзіі прысутнічнаў на выяздной імпрэзе ў Гродне мінскіх дэсантнікаў з ПЭН цэтру на чале з А. Хадановічам. Не ведаю для чаго яны з 11 раніцы да 21 вечара выступалі перад відэакамерай па запланаванай праграме. У зале (центр гарадскога жыцця ў Гародні)акрамя іх групы (каля 20 персон, разам з выдаўцамі і прадаўцамі кніг)10 гродзенцаў.Аднаразава слухачоў не болей 15 чалавек, Нехта курыць, пье каву ... Імпрэза для справаздачы?! Каму? Тое ж самае адбываеецца і на імпрэзах праўрадавых пісьменнікаў.
З найлепшымі пажаданнямі, Мечыслаў. PS.Ядвіга, пакуль каранавірус вычоныя не кастрыравалі, трэба быць асцярожным у кантактах. Дыстанцыя, дэзынфекцыя рук ...

Мечислав Курилович   09.04.2020 12:33   Заявить о нарушении
Добры дзень, Мечыслаў! Дзякую за водгук, парады! Я таксама не знайшла часу адказаць на Ваш ліст у асабістай перапісцы,за што прашу прабачэння, але навальваецца неяк усё разам, пішу і чытаю, на жаль, таксама мала, урачы не раяць. А зараз яшчэ й гэтая "каранаваная асоба"! Ведаем пра засцярогу, але ж ежа і лекі патрэбны. Пра сустрэчы і круглыя сталы: нідзе няма шчырасці, кожны мае сваю асабістую зацікаўленасць з надзеяй на нейкі чакаемы бонус...
Зараз трэба перажыць гэты трывожны час...
З павагай,


Ядвига Довнар   09.04.2020 13:18   Заявить о нарушении
Ядвіга, пенсіянеры нікому не патрэбныя. Баба з возу... Гэта ж колькі грошай трэба забраць у ваякаў, міліцыі... как пракарміць гэтых старых дармаедаў. Гэта не я сказаў, гэта гаварыў мне мой бацька, калі быў у маім узросце. Меў рацыю.
З павагай, Мечыслаў.
PS. Міжволі заўсёды ўспамінаю маму. Колькі я ёй абязаны? Такое адчуванне, што ніколі з ёю не разлічуся за ўсё, што яна мне зрабіла.

Мечислав Курилович   10.04.2020 00:05   Заявить о нарушении
Баба з возу... Гэта, як ніколі, актуальна сёння! Можна дапоўніць і "дзед". Крыніца
зберажэння бюджэту...
Мой бацька прыкладна так гаварыў таксама, як і Ваш. А мая маці яшчэ жывая, 90 год, але ж 10 з іх ляжыць...
Вашы словы пра маці гучаць, як споведзь, у гэты час пасту, думаю, Бог пачуе. Але ж дзеці заўсёды застаюцца ў даўгу перад бацькамі, на мой погляд, і па ланцужковай рэакцыі гэта кампенсуецца, аддаючы цяпло душы сваім дзецям, і г.д. Гэта спрадвечнае... Калі сына гэта хвалюе, то, відаць, што ён сапраўдны сын!

Ядвига Довнар   10.04.2020 10:36   Заявить о нарушении
Ядвіга! я амаль не помню маму ў дзяцінствне. У 9 гадоў я быў за бацьку, а мамы па некалькі дзень не было ў хаце. Акрамя мяня ядака, яшчэ былі тры малодшыя браты, самаму малому 1,5 гады. Была карова. Даілі траіх. Я цёгаў за цыцкі, адзін часаў лабэсіну, другі трымаў хвост.Дзе знаходзіўся у гэты час самы малы (1949-1951) не памятаю. Калі абкакваўся, я ці малодшы брат бралі яго за падпахі і паласкалі ў стаўку. Бацька ў гэты шас, як вораг народа, адбываў стаханаўскую варту на Варкуцінскіх рудніках. Вярнуўся ў 1955.Пры Шушкевічу заплацілі 100 долароў за сем гадоў працы і прызналі невінаватым.Пры Аляксандру рэбілітацыяй гэтых ворагаў народа, здаецца, да сённяшняга дня ніхтіо не займаецца. Каб не мама, кармілі бы мы чарвячкоў. Дзіва даюся, як магла без каня, без мужыка адна выжыць з чатырмя дзяцьмі.
Памерла ў 87. Бог даў ёй лёгкую смерць. Да опошняга дня на нагах, пры поўным розуме. Бацька тры гады мучыўся. А апошні месяц быў безпрытомным.
Ядвіга, дзякую вам , як цікаваму суразмоўцу.Цярпення вам па ўходу за матуляў.Вельмі добра ўсвядамляю, што гэта такае. Са святам вас каталіцкім: Хрыстос увоскрос. Мечыслаў.


Мечислав Курилович   12.04.2020 01:08   Заявить о нарушении
Ваісціну уваскрос! Дзень добры, Мечыслаў!
Хай пачуе УСЯТРЫМЦА УСЯВЫШНІ нашу малітву... Так звяртаўся да Госпада Рыгор Барадулін у сваім зборніку "Ксты", і так палымяна любіў і паважаў сваю маці Куліну Андрэеўну, з якой побач і пахаваны...
У нашай сям'і праваслаўныя, але вёска малой радзімы на мяжы заходняй, таму і шмат імён, і ментальнасць захавалася такая, нягледзячы, што праз раку Вілію ўжо быў "ўсход з калгасамі" Віцебскай вобласці. Бацька скончыў 4 класы польскай школы, затым 10 савецкай, 1,5 інстытутаў( іняз(3 курсы) і педагагічны мінскі, вучыўся ў
гродзенскім культ-прасвеце, цудоўна іграў на баяне, цымбалах, скрыпцы...
Але ў нас у вёсцы былі амаль усе праваслаўныя за выключэннем адной сям'і, бо іх бацька быў польскім салдатам з часоў першай сусветнай, што жаніўся на нашай жыхарцы.
Дык вось я сёння святкую Вербную ці Пальмавую нядзелю, на жаль, дома, падпарадкоўваючыся парадам і медыкаў, і святароў. Зрабілі з сястрою вербачкі, памаліліся і свянцонай вадой арасілі.
Дзякую Вам за дыялог і віншаванні, Мечыслаў!
З павагай,

Ядвига Довнар   12.04.2020 12:03   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.