Водгук да верша Нила Гилевича Ах якая над Гайнай к

Прачытаушы верш Нила Гилевича " Ах якая над Гайнай купальская ноч..", адразу становицца зразумела, што хацеу сказаць аутар. Праблематыка вельми ясная и актуальная у наш час.
   Нил Гилевич аписвае Купальскую летнюю ноч. Ён помниць тыя традыцыи, якия паважали и выконвали на Купалле. Аутар бачыць у гэтым нешта таемнае, дзиунае. Ён нагадвае чытачам пра абавязковы звычай - на Купалле дзяучатки пляли вянки, потым пускали их па рацэ. Так маладзицы варажыли на будучыню. Аутар згадвае нам пошуки папараць-кветки и цалебных травау.
  У Н. Гилевича узникаюць пытанни: "дзе ж вы, хлопцы, джяучаты?", "чаму агни не распалены?". Гэтым ён и хоча паказаць нам асноуную праблематыку твора- праблема пераемнасци народных традыцый. Сучаснае пакаленне забывае тыя звычаи, тыя традыцыи, якия пачытали нашы продки. У цяперашни час гэта вельми сур'ёзная праблема, нароуни з магчымым зникненнем нашай  беларускай мовы. Мы пачали забываць важнае, я личу, што з маленства дзецям трэба расказваць пра культуру и традыцыи минулага и сучаснага, каб будучае пакаленне не забывала тое, што так усе мы павинны помниць.
  Нил Гилевич выказвае свой сум па забытых абрадах и звычаях, ён закликае да аднаулення забытага и выступае за адраджэнне духойнай сутнасци свайго народа.


Рецензии