Маiм анёлам на Зямлi не сумна...

***
Маім анёлам на Зямлі не сумна:
Яны спяваюць і жартуюць разам
З маёй душой.
Маім анёлам на Зямлі не цесна:
Ім многа месца – у маёй душы.

Маім анёлам на Зямлі балюча,
Калі ў душу кідаюць мне папрокі,
Што многа я пішу, што выкладаю
Адразу вершы ў “чортаў” Інтэрнэт,
Сырыя вершы і жывыя вершы,
Што не паправіў граматны рэдактар,
Які такія зроду не напіша.
Ён не любіў ніколі так, як я.
Яго ніколі гэтак не любілі…
Яго любілі…

05. 02 – 08. 02. 2020 г.


Рецензии