Быццам ёсць

Згубілі ўсё,што мелі мы калісьці,
праз брудны гурт драпежнікаў-сяброў
мы не пранеслі гонару бацькоў
і сэнсу не пранеслі сваяго.

І быццам ёсць народ яшчэ,
і быццам ёсць свая краіна,
але ж стагоддзі за плячыма
парвалі сувязь продка з сынам.

Чужынцы сталі ў роднай хаце,
мы здрадзілі і мове,і бацькам,
ды марым мы аб сваім шчасці 
ў месцы неналежным нам.

Але ж калі ты тут чужынец, 
то кім ты будзеш за мяжой?
Калі згубіў ты свой дзядзінец,
ці зможаш зберагчы нясвой?


Рецензии
Вельмі ўражвае, малайчына. Андрэй,ты годны сын сваіх бацькоў і Радзімы. З павагай Дзімітрый.

Змицер Дубровский   26.06.2022 20:32     Заявить о нарушении

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →