Мова

Я не ведаю роднае мовы,
Не валодаю тым языком,
На якім каласіліся словы
То пад сонейкам, то пад дажджом.

Хай з легендаў, альбо, нават, з казак,
Хай з сузор’яў, з бурлівых крыніц
Выйдзе ў поле, ці проста на ганак
Тая мова, што зноў заіскрыць.

Я хачу, каб пад небам свабодным
Жыў заўсёды мой родны народ,
Для якога б быў прынцып істотным
Будаваць беларускі аплот:

Гэта спадчына, мова, культура
І адна Канстытуцыя ўсім;
Гэта край, у якім і старыя
З маладымі ў заслоне адным!

Дык няхай загучыць мая мова
На высокім узроўні і тут,
Дзе мы цягнем спрадвечную долю
Ў надзеі пазбегнуць пакут.

      04.02.2020.


Рецензии
Добрае слова мове, якая заслугоўвае лепшай долі. Толькі чаму "Я не ведаю роднае мовы"?

Клавдия Семеновна   05.02.2020 23:06     Заявить о нарушении
Дзякую. Ведаю, разумееца, але не выдатна...

Димидов Константин   05.02.2020 23:10   Заявить о нарушении
Но на самом деле, пожалуй, речь не конкретно об авторе, а о народе, который забыл мову, но хочет быть белорусом... I мова яшчэ загучыць!

Димидов Константин   05.02.2020 23:18   Заявить о нарушении