Капаю я з дзедам бульбу

Капаю я капаю з дзедам бульбу
А я лапатай, а дзед капачом
Стары адкінуў раптам сваю кульбу
І кажа мне што бульбы напячом

А ты да бульбы можа што там маеш?
Каля мяхоў с картопляй сеў стары
Канешне есць, а шклянку падстаўляеш?
Налью з бутэлькі буракоў дары.

Мы сёння ўсё мяхі ў хлеў паносім
Мне кажа дзед і кошык падае:
Вясною пасадзілі мяхоў восем,
А накапалі два дый не свае!

А я яму кажу: Ты дзед паблытаў,
Садзілі буракі мы ўсё з вясны.
Таму што з бульбы дрэнная гарэлка,
А выпіць я з табою не дурны.

Капаю я капаю з дзедам бульбу
Працуем хутка нібыта ў кіно
Паклікала бабуля ісці снедаць
А мы ўжо наеліся даўно)))


Рецензии