Паляванне

Пыхцепа страсць да палявання:
Жаданне стрэліць толькі,дай!
І як ціскі для катавання
У руках пляскаў барклай,
Шроты лілі і выбівалі клакі,
Выпрабавалі порах,каб час сцяць
І прадчувалі паляўнічыя сабакі
Начамі не давалі спаць.
Ох,грэшны і сорамны занятак!
Настрой і нервы падымаліся круццём
І пачыналі з галавы да пятак
Людзі мацней любіць жыццё.
Ад стрэльбы,вогнішчу і ветру
Ну,як адмовіцца,сябрук?
Такое пругкае паветра,
Калі ад стрэлу чуеш гук!
У сакавіку аднога году
Здарэнню трэба прыключыцца,
Яшчэ ў сне была прырода,
Гарады ворага-мёртвай ігліцай,
Крумкачаняты на крыле ледзь-ледзь
Вялікі і схуднелы да касцей
З'явіўся нежаданы госць-мядзведзь.
Заходжваць да людзей ён стаў часцей,
Было ўжо выхадкі неўмагату сцярпець:
Устаўшы з мярла без пары
Вуллі паставіў дагары,
Кабылу з жарабяткам заваліць здолеў
Конскай крыві напіўся ўволю.
Праз дзень аўчарню ён аграбіў
Голад нясцерпны яго гнаў,
З яйкамі кошык адабраў у бабы:
Тавар на рынак не папаў.
Адзіны паляўнічы вёскі
Засаду на таптыгіна зрабіў,
Доўга гучалі адгалоскі:
Мядзведзь,як раўкнуў са спіны
Фуззію кінуў,бег да вёскі
Толькі мільгалі каўтуны.
Стрэльбу разбіў мядзведзь у трэскі,
Спробу рабіў задраць каня...
Вось дык драпежнік,каб ён трэснуў
І лес яго абараняў.
Людзі хаваліся па хатах
З захаду сонца і да рання.
Мядзведзя стрэліць страшнавата
На успамін словы ішлі падання:
Мядзведзі-людзі,толькі ў поўсці.
У лес уцяклі яны ад працы,
Не трэба здраздзіць,будуць помсціць,
Бо,разумнейшыя із браццеў.
Прымусіла гэтага-мёртвая пушча...
Сасаў бы  лапу,нібы лежань,
Але,не назапасіў  тлушчу.
Да першай крыві чалавечай,мядвежай...
Не будзе і вялікага звера,ён трушчыць,
Каб не застацца нявежай...
Гэты разумны,неўтаймаваны ў разбоі
Прагнаць бы,каб бліснулі голыя пяткі,
Але,кіпцюрамі любога раскроіць,
Звер люты,да крыві падкі!
Гэты-донжуан,пасля разбою
Вяртаецца ў мярла,каб заснуць
І засыпае,ён на суткі,ці на двое,
А сокі страўніка,ўсёроўна сон псуюць.
Людзьмі спяваліся збройныя песні,
Вельмі захапляла відовішча збораў:
У падмёрзлам снезе,капытамі весела
Грымелі коні,падымецца і хворы.
Рыпелі палазы і людзі сноўдалі
Пад ліхтарамі туды-сюды,
На шворках трымалася сабачае кодла,
Віхлялі пры свеце худыя зады.
Сабак чакала работа цяжкая:
Хапаць звера з-заду"за нагавіцы"
Спатрэбіцца хуткасць,накінуцца зграяй,
Каб адцягнуць звера ад паляўнічых.
Ставілі стрэльбу,рацішчы ля ганак,
Ішлі за сталы у пакой паляўнічых,
Нібы памідоры,чырванелі ад чарак,
Пахла марозам,віном,скурай,іншым...
Яшчэ пот конскі завісаў у абшары.
Пераступалі з нагі на нагу,
Рыпелі ходні,боты і вайлокі,
Ліхтары згасалі і у гэтым агуле
Есці і піць кінулі мужыкі,
Раптам яны трасянуліся,як зверы:
Каб не брынчала,як след падагнана
Футры,кабці,нагавіцы белыя
Да аднаго ў белае прыбраны.
Цяпер у дарогу рухацца смела.
Рабіліся рухі спрытныя дакладныя,
Пыхала сілай,здароўем і радасцю:
Хрыстус ,храни!Братцы,не церпіцца!
Кожны з паляўнічых,смеласцю ўдаўся.
Кожнаму з іх,у добрае верыцца:
Стрэльба за плячыма,лёгкі ў сядле,
Падабралася спрытная хітрая бестыя.
З рога ўзляцела срабрыстая трэль
Да брамы ўсе паляцелі...
Усе абдаліся салодкім паветрам.
Дамашнім жадалі застацца шчаслівымі.
Пошчак капытаў,гук рога,пыл снежны
На метры разляцелісь ў хвіліну.
Галявіна ляжала на спадзістым схіле
Снегам глыбокім ўкрытая па грудзи
Дрэвы прад небам галоў не схілілі:
Узнесяны горда,трымцелі аб цудзе.
Снег яшчэ падваліў у начы,
Заваліў усе сляды і мурашнікі
Але,неўдалося мядведзю ўцячы
Звер быў стомлены страшна.
Другія суткі таптыгін маўчыць,
Мабыць сніўся завалены конь учарашні.
Радзіус кола нешта сажняў пад трыста
Выварацень яліны там нехта бачыў.
Над зваленай ялінай каліны кисты
І лаз у мярла пад кусцікам смачным,
Махровая намаразь цвіла на вяршыні.
Не роўная і чыстая паляна,
Ноч усё накрыла ковдрай сіняй
Але,некалькі расло семеннікоў.
Здзіўлена на гэта месца глянуў:
Глушыня,нетры з усіх бакоў,
Вось хітрэц ў якую дзірку кануў:
Летам не прайсці-балота,коліць вока.
Загонныя з лязготкамі,б'юць бубны
Прыйшлі ў пушчу,міма паляны,лесам
Сок на верхавіне магутнага дуба
Знак павінен даць на месцы,
Калі б пабегчы звер надумаў.
На краю паляны логвішча ў парасці,
Не было адлегласці ад нетраў да мярла,
Недзе стаць,таптыгіну на карысць,
Страляць небяспечна і марна.
Трэба пакінуць такую адлегласць
Сажняў трыста,каб можна стрэліць
Адзін паляўнічы стаяць там асмелеўся,
Каб у мядзведзя на пасты цэліць.
Паляўнічыя кінулі жэрабя і разышліся
Адзін схітрыў,выбраў гэтае месца.
Усе па голавы углубіліся,
Бо бяруць дзівакі да сэрца.
І тут сок пугакнуў з дуба:
Снягі,родная пушча,свежы халадок,
Кроў,як шампанскае ўздула,
Узняліся бурбалкі радасці ў завіток:
Спадзяецца кожны на дула.
Цвіла махровая намаразь на каліне,
Цакаталі лязготкі,захлынаўся бубен.
Чакалі,калі мядзведзь мярла пакіне...
Выскачыў на людзей,тыя ў рассыпную.
Мядзведзь у пушчу лявей,чым знік,
Некалькі разоў таптануў снег.
Стрэлы прагучалі і адзін збіў
І на зямлю зваліўся,што мех...
Не дужа вялікі,злучыўся з зямлёй.
У верх страляюць,сыплецца з ялін,
Ляжыць мядведзь,падцякая крывёй,
Але на паляне ён быў не адзін.
Два берлагі было на галіне:
Адзін на вываратні,другі побач.
Заўважылі б яго,калі б не снег,
Там другі,неўтомны быў ліхач.
Прапала лікаванне,не да смеху
І далёка дапамога,хоць ты плач.
Буры,вялікі і лямцаваты
З трохкутнай цяжкой галавой
Хутка з'явіўся,ў твар дыхае кату
Волат стары ляцеў да бою.
Стаў на заднія лапы і погляд колкі.
Нож.Рацішча,які вялікі!               
Асыпалася цела ледзянымі іголкамі,
Твар стаў драпежны і дзікі.
За бурым целам след  баразды,
Смерць у вочы бястыдна лезе.
Узнікла захапленне барацьбы
Жывое сапло,задыхалася ў снезе.
Боль і ярасць ў дрымучых вочках...
Спадзяваўся паляўнічы:яму павязе,
Загоніць пад левую лапу"заточку".
Нага паслізнулася і перад абліччам
Дыханне смуроднае гарачае адчуў
Пачварная махіна ўсім вяліччам
На яго!Гэта апошняе,што бачыў,чуў.
Сканаў,хоць і змагаўся мужна,
Зрабіў тое,што другія не змаглі!
Мядзведзь,смяротным жахам быў напужаны,
Вось,повязь болю ўсіх істот Зямлі!
 


Рецензии