Бывай

Бывай, назаўжды бывай,
Світанні адзін сустракай,
Дачакайся сваёй вясны,
Не прыходзь да мяне ў сны.
Божа, дай табе светлы шлях,
Ззянне радасці ў вачах,
І благаславенне нябёс,
Найдалейшы шчаслівы лёс,
Дзе не ў гонары горыч і тлум.
Светлых мар табе, лёгкіх задум.
Хай цябе ўсё благое міне,
Але толькі далей ад мяне.


Рецензии