Ластаукi i вараб i жыццёвая байка
Гняздо пад крышай для сям’і.
Заўжды тут птушанят вучылі
І супакойна ўсе жылі.
Яны стараліся каб крэпка
Гняздзечка з гліны прыляпіць.
Няслі ў дзюбках гліну цэпка
Яе каб к даху прычапіць.
За ўсім вось гэтым назіралі
Два вараб’і, два лайдакі
І план свой гадкі гатавалі
Каб захапіць гняздо ў сям’і.
З гнязда іх яйкі выкідалі
Закрылі сенам ўсё дупло,
Затым і ластавк заклявалі,
Каб не павадна жыць было.
А ластаўкі ляталі плача
І над бядой і над гняздом.
Асірацела іхня хата
Прапаў іх вывадак з дабром.
Крычыць захопнік з крышы хаты
І ўсюды гадзіь пад сябе.
Каб птушкі бачылі і птушаняты
Што гаспадар ён у гняздзе.
Так шлі ў чужым гняздзе нядзелі
І кучу яек там зняслі.
Чарвей і молі многа з’елі
Набілі брухі як маглі.
А кара ўсёж іх там насцігла
Вось не ўмяшчаюца ў гняздзе.
Ў іх ад ежы бруха звісла
І паляцелі ўніз усе.
Мараль адна для ўсіх навек
Ў чужыя сані не садзісь
Бо бумеранг ляціць спрадвек
На зло сваё ты аглянісь.
17.01.2020 г.Лілія Воранава ( Журавінка)
Свидетельство о публикации №120011705259