Даб ся ц шын, а што далей?

Удалося ў душы навесці цішыню:
Зверху ударылі ў вялікі конг,
Накінута аброць страпціваму каню,
Прыжмалі храпу,каб ён змоўк.
Пакінут час,дзеля абмеркавання:
Сем пар нячыстых кінулі мяне,
Сплю без "задніх ног"да рання,
Думка ніводная за ночку не кране.
А на куце "саф'янавыя папкі"
Таксама спяць у нерухомым стосе,
Лісты,скамячаны на трапку,
Хай ляжаць,хлеба не просяць.
Змяшаны з граззю добрыя затеі,
Становішча пагрозлівае стала
Бо, не стала духу ў маім целе,
І душа,ваўком,заскавытала...
Вочы ў дзень,шырэлі і шклянелі,
Думкі,асобныя,кудысці зніклі:
Пачатак канца,яны ўглядзелі,
Ім мяне падтрымліваць абрыдла.
А,душа такога не чакала,
Ёй не треба стрымліваць,прыгон?
Ціхенька яна прапанавала:
Скараціць патрэбна табе сон.
Потым ў конг ударыла сумленне:
-Не разумею,ў чым прычына спрэчкі?
Перапрані святлейшае адзенне,
Запалі за даўгалецце свечку
І калі,ў цябе,я буду-чыстае,
Душа адразу стане-вольная!
Думкі будуць,як вада празрыстая,
Застануцца блізкія-здаволеныя...
Біць у конг трэба часцей,
Каб у час,змог сапуніцца:
Нізкі разгул сваіх страсцей
Хутчэй стрымаць,каб не разбіцца.
Загрукаталі страшна нервы,
Што камяні,плясалі па труне.
Разгублены,ў часе бязмерным,
Не ведаю:А,што будзе,далей?


Рецензии