Я люблю

Я люблю над ракою туманы,
I на досвіт наступнага дня,
Слухаць як прачынаюцца травы
І вясновую песню шпака,
Спёку летнюю, лес i суніцы,
Павуцінак дрыготкі ўзор,
I сцяжынку да светлай крыніцы
Паміж старых вялізных дубоў.
Я люблю залацістую восень,
Лісця шолах і вогнішча пах,
I хай стукае дожджык па вокнах -
Нi слязінкі на сумных вачах.
Я люблю серабрыстую сцюжу,
Лёд празрысты на хуткай рацэ.
Я на памяць пакіну сняжынку
На калядным блакітным стале.
Я люблю, што і іншыя любяць
Што даступна, прыгожа для ўсіх.
Бо на нашай зямлі беларускай,
ў кожным сэрцы жаданне любiць.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →