Як пад той гарою бяроза стаяла...

***
Як пад той гарою
Бяроза стаяла.
Бяроза стаяла,
Адна гаравала.

Адна гаравала,
Кахання не знала.
Кахання не знала,
Лісце ападала.

Лісце ападала,
Ападала долу
Ды там пад гарою
Ранняю парою…

Як пад той гарою
Бяроза стаяла.
Бяроза стаяла,
Адна гаравала.

Хіліць, хіліць вецце
Голая бяроза.
Дзявочае сэрца
Заліваюць слёзы…

11. 01. 2020 г.


Рецензии