Перавядз1 мяне праз наш майдан

Перавядзі мяне праз наш майдан,
Туды, дзе пчолы ў грэчцы стогнуць глуха,
Дзе ціша набіваецца мне ў вуха.
Перавядзі мяне праз наш майдан.
Перавядзі мяне праз наш майдан,
Дзе ўсі святкуюць, б'юцца і ваююць,
Дзе часам і сябе й мяне ня чуюць.
Перавядзі мяне праз наш майдан.
Перавядзі мяне праз наш майдан,
Дзе песьні ўсі спяваў я, што сам знаю.
У цішу войду — скончу неўзабаве.
Перавядзі мяне праз наш майдан.
Перавядзі мяне праз наш майдан,
Жанчына плача дзе — з ёй быў калісьці,
Яе я не пабачу ў летнім лісьці.
Перавядзі мяне праз наш майдан.
Перавядзі мяне праз наш майдан,
Са смуткам, з незабыўнаю любоўю.
Дзе дужым, дзе нікчэмным быў парою.
Перавядзі мяне праз наш майдан.
Перавядзі мяне праз наш майдан,
Дзе на таполях хмары звіслі ў пья'ні.
Мой сын цяпер сьпявае на майдане.
Перавядзі мяне праз наш майдан.
Перавядзі... Усім не да таго...
Натоўп схапіў, ды ўсё кудысьці бегла,
Пакуль на плошчы і не ўпала цела.
А поля за майданам не было.


Рецензии