Легенда пра вёску

Паляваў на рысь заможны князь Барыс.
У сасновай гушчы заблудзіўся ў пушчы.
Па моху ды пяньку выехаў на  раку.
Пусціў каня мерным крокам,  каб палюбавацца вокал.
Доўга ехаў міжрэччам - набліжаўся вечар.
Сонца апускалася за макаўкі бяроз,
цені ўтваралі казачных дзівос.
Расіца пакрыла зялёну травіцу, 
брыльянты зіхацелі ў кожнай расінцы.
Чароўныя цені ў леташнім змроку
нагадвалі казачных гномаў і цмокаў.
Рэчка блішчэла глеем і граззю,
неяк няўтульна стала тут князю.
Рашыў князь каня павярнуць напрасткі,
толькі далей каб ад змрочнай  ракі.
Ды ўбачыў нешта неверагоднае,
падобнае на цуда-юда воднае.
Увесь поплаў быў усланы пачварамі,
што рухаліся па аднаму, або парамі.
З пены рачной ускалочанай хвалі
тысячы чорных істот выпаўзалі. 
Няўклюдна згінаючы   тулавы слізкія,
ў нізіне  спінамі гарбатымі бліскалі.
І, пакідаючы толькі сляды,
знікалі вяртлява ў тоўшчы вады.
Асіліў Барыса страшэнны спалох,
але, зацікаўлены, ехаць не змог.
Барыс, да сасонкі каня прывязаўшы,
цішком   да вертлявых пачвараў падаўся.
Ледзь стрымліваў князь узбушэлую кроў,
падкраўся паўзком і ўбачыў…вугроў.
Вуграм не хапала рачное прасторы,
каб шлях свой працягваць ў Дзвіну ды да мора.
І рыбным гуртом па вячэрняй расіцы
па лузе паўзлі, каб да мора прабіцца.
Князь змок ад напругі, азірнуўся наўкола:
дык вось яно прагі жыццёвае кола!
Конь вынес да вёскі, далей ад ракі.
У вясковых хацінах жылі рыбакі.
Пісьмовай, з пячаткаю нават, дыпешаю,
згадаў рыбакам тую рыбіну пешую
на княжыцкі стол на банкет падаваць,
а вёсачку гэту Вугрынкі назваць.
А прозвішча “Гушча” ад веку да веку
даваць тут народжанаму чалавеку.
Паехаў Барыс, ды з вясны да вясны
буяюць на ўзвышшы  тры старых сасны.
Заранкі ўюць гнёзды ў галлі бы на кроснах,
а людзі завуць іх Барысавы сосны.
У гонар вясновага яснага дня,
што князь тут прывязваў   гнядога каня.


Рецензии