Верасень

У квяцістай кашулі
Вяргінь яснавокіх
Плыў верасень-птах
На аблоках высокіх.
Іграў промнем сонца
Бы струнамі арфы.
 На клёны ссыпаў
Залацістасць і барвы.
З напевам чарод
Развітальным гусіным
У чырвань прыбраў
Трапяткія асіны.
У верас зманіў
Казытлівую пчолку
Каб мёдам напоўніць
Ставок на зімоўку.
Ячмень залацісты
У копы сабраў.
З грыбамі ў хованкі
Пагуляў.
Залівістым звонкім
 Званочкам заўзята
Паклікаў дзяцей
На чароўнае свята.
Дзе з квеценню астраў
Сябруюць банты,
Дзе будзеш вучыцца
Мой сябра, і ты.


Рецензии