Мая бабуля

Вайна. Разруха. Год сорак чацверты.
У вушах ад ранняй майскай спёкі звон.
Дзяўчынка выбягае за вароты,
Далей ад дому. Каб не трапіць у палон.

Ўратуй, лясок! – Імчацца босы ножкі,
Аж раптам прама ў вочы аўтамат.
Фашысцкі нелюдзь. Не дабегла ж трошкі,
Няма збавення ад чужога “Хальт!”

Праз лямант маці, брэх сабак нясцерпны
У гурт збіраюць і старых, і маладых,
Вядуць у варожае чужое пекла.
Праз ноч вядуць няведама куды.

Ад смагі ў дзяўчынкі вусны смягнуць,
На ножках ад каменняў мазалі.
Сяброўку хворую за рукі цягнуць.
Зноў: “Хальт!” – палонных да чыгункі прывялі.

Загналі ў хлеў без даху і без вокан,
Заплюшчыць б вочы, адпачыць на міг.
Праз дзверы кінулі заплеслы бохан,
Бляшанку кіслай стравы на ўсіх.

Фашысты на цягнік грузілі зброю,
Прарэзліва ўсю ноч гудкі гулі…
А дзесьці, у кустах, што за сцяною
Залівіста спявалі салаўі.

Шарэўся дзень. Трывожнай гэтай ноччу
Ніхто з палонных так і не заснуў.
Вось вартавы чамусь шпарчэй закрочыў,
А потым знік, бо небасвод загуў.

Страшэнны выбух, аж ў вушах заныла.
За ім другі, затым яшчэ адзін.
То самалёты з зоркамі на крылах
Бамбілі зброю, танкі і бензін.

Фашысты ў паніцы, вакол агню заслона,
Ляцяць уверх вагоны, проста жах!
Ўцякаюць гітлераўцы, ім не да палонных.
А ў дзяўчынкі слёзы радасці ў вачах.

Праз боль у змораным знямоглым целе,
Махнуўшы лётчыку ўслед рукой,
Не йшлі дадому ногі, а ляцелі,
Ў траву ўпала толькі за ракой.

Да партызанаў прывяла сцяжынка.
Яны рабілі мост цераз раку.
Сустрэлі цёпла, радасна дзяўчынку.
Сказала: будаваць дапамагу.

Каб больш не бачыць смерці і знявечча,
Каб выгнаць катаў з нашае зямлі,
Адкрыем шлях для Арміі Савецкай,
Каб воіны фашызм з зямлі змялі.

Такой была калісь мая бабуля,
Ёй ганаруся, пра яе пішу.
Яшчэ скажу: завуць бабулю Оля,
Імя ў сэрцы з гонарам нашу.


Рецензии