Зорнае вяселле

Вянчаліся дзве зоркі на зары
І сведкаў на вяселле запрашалі.
А месяц, барадаты і сівы
Надзеў нявесце шлюбныя каралі.

Абкрыўшы Млечным шляхам тонкі стан
Свяцілася ад шчасця маладая.
Вось маладзён – яснавяльможны пан
На танец маладуху запрашае.

Паўсталі зоркі ў вясельны рад,
У віхры вальса шчасцем захмялелі.
Калі ўбачыш у небе зорапад
Прыгледзься! Гэта зорнае вяселле.


Рецензии