Жыв згодзе

Як кажуць у народзе,
Кот з сабакам не ў згодзе.
З даўняй пары ў іх разлад.
Той час не вярнуць назад.
Таго не помніць ніхто,
Пачатак спрэчкі за што.
Бывае і ў нас у народзе:
Жывуць парой не ў згодзе.
За мяжу,за курыцу
Ткуць сабе небыліцу.
Фігі адзін аднаму
За што круцяць-не пайму.
Стануць ні ўперад,ні ўзад,
Паказваюць голы зад.
Не дасць рады і Савет,
Хоць збяры тут увесь свет.
Крык і гам на ўсё сяло,
У вачах палае зло.
Так і хочацца сказаць:
Ззмірыцеся,вашу маць,
Гэта ж такая срамата!
Дзе падзелася дабрата,
Каханне і павага?
Досыць знявагі!
Жывём жа ў адной хаце.
Згоды вам і багацця!


Рецензии