Найлепшыя пажаданнi

                ( для  маёй  сяброўкі  Волі)
Сцямнела  скора.  Доўгі  лістапад.
Здараецца  -  слязінку  пусціць  неба.
А  вось  табе  зусім  наадварот
У  гэты  вечар  сумаваць  не  трэба.
Твой  галасок  звініць,  нібы  ручэй,
А  ўсміхнешся  -  быццам  сонца  ззяе.
З  Днём  нараджэння,  Волечка,  цябе
Віншую  шчыра і  табе  жадаю:
Хай  радасцю засвеціцца  на  твары,
Заўсёды  добрым  будзе твой настрой,
А  сэрца  будзе  вечна  маладое
І  поўніцца  квітнеючай  вясной;
Жыццё  -  шчаслівым  будзе,  а  таксама
Здароўе  -  крэпкім,  роўнаю  -  дарога;
Хай  здзейсніцца  ўсё  чаго  чакаеш….
І  дробязей  прыемных  многа-многа.


Рецензии