Пра Пецю байка

З хлеўчука старога Пецю
Выгнаў пеўнік малады:
- Сквапны, не патрэбны дзецям,
Жыць з табою не мяды!
Ды Пятро баец бывалы,
Толькі ранне зацвіло,
Шпоры звонка шыбавалі
У суседняе сяло.
Наглядзеў сабе Хахлатку,
Крыллем выдаў падэспань
І гаспадаром у хатку
Быў запрошаны да пані.
І пабеглі тыдні гладка -
Грабянёк паружавеў.
У пярэсценькай Хахлаткі
Пеця толькі спаў ды еў.
За зіму пяро змяніўшы,
Пеця з цёплай печы злез.
Надакучыла зацішша –
У рабро ўсяліўся бес.
Вычытае надвячоркам,
Бы няўдалы тамада:
“Зерне кепскае, прагоркла!
Не з той лужыны вада!
Не з таго сукенка сітцу!” –
Перамераў агарод,
Ды да Рабкі-маладзіцы
Пераскочыў цераз плот.
Так і скача кукаарэка.
Вы ж Хахлаткі свой дамок
Ад такога недарэкі
Закрывайце на замок!


Рецензии