***
Амаль не чуваць яго лёгкія крокі.
Глядзі, Віфліемская зорка гарыць
І вабіць сіяннем блакітным высокім.
Вунь месячык лустачкай сыру бліснуў
І зорачкі іскрацца, нібы разынкі,
Анёлам малодзенькі ветрык заснуў
І песцяць, цалуюць гарэзу сняжынкі.
А неба! Марознаму вечару рада!
Бяздонная, зачараваная зніч!
Здаецца, асыпле цябе зорападам
І шчасцем адорыць, ты толькі пакліч!
Свидетельство о публикации №120010213298