Михась Башлаков. Челобитная любечскому князю

Светлый князь Святослав!
Славен город твой Любеч.
Летописец черниговский
Так записал:
«Зело дивен был град,
Аки каждому любо.
Там и шёлка и злата,
Точно зверя в лесах».

И запали мне в душу
Слова эти, княже.
Захотелось и мне
Город твой поглядеть.
Звали Туров на Припяти,
Звал Владимир на Клязьме,
С приглашеньем скакал
Новгородский гонец...

Бил звонарь поутру –
Звон всю пойму окутал,
Оглашался простор
За широким Днепром.
...Светлый князь,
Летописец, видать,
Перепутал:
Разметался бурьян
По-над княжьим двором...

Днём единым живём?!
Предков наших не помним...
Так и всё можно, княже,
Не знать, отродясь...
Память...
Что с тобой стало?
Сияющим полднем
Освети,
Как колодец,
Память мёртвую в нас...

Русь моя...
Полыхали и книги, и храмы...
Нашу память
Палили огнём чужаки...
И сегодня болят
Те давнишние раны...
Память, память земли...
Мы твои должники...

И не счесть все пожары,
Все беды и войны,
Что измучили душу
Отчизне моей...
Сколько песен не спето
Над этою поймой!..
Сколько зорь не взошло
Над простором полей...

Думы, думы...
Как будто во вражьем полоне...
Не найти мне покоя
Ни ночью, ни днём.
Слышишь, цокот копыт?
Скачут быстрые кони.
Это, верно, гонец...
Но с добром,
Иль бедой?..

По дорогам Руси,
По полянам и чащам
Скачут, скачут гонцы...
Слёзы, горе и стон...
Вести добрые, княже,
Приходят не часто.
Скачут, скачут гонцы...
Задыхается звон:

«Лютый ворог напал.
Кровь славянская льётся...»
Да хранит тебя Бог...
Сколько мук приняла...
Сколько слёз пролила...
Сердце горестно бьётся.
Потому и полынью
Земля поросла.

Всё полынь да полынь...
Эта горькая память.
Не косить же её....
Пусть растёт вдоль дорог.
Коль истратили веру
И горько вам станет –
Оторвите листок,
Тот, полынный листок...

И взмывал турий рог
С тусклым блеском металла,
Тяжелела трава
На лугах от росы.
И кукушка
За сизым Днепром куковала,
Как в ушедшие дни
На великой Руси.

И болела душа
От её кукованья.
И слезинкой
Стекала зарница
За плёс.
И над речкой
Далёко
В белёсом тумане
Половецкой повозкой
Скрипел перевоз.

Неоглядная Русь...
Не окинуть и оком...
Залетел ты далёко
С дружиной своей.
Степь...
Сереет ковыль...
И стрелою высоко
Сокол сизый застыл
Там, где небо синей.

Половецкое поле.
Рано солнце садится.
Брешут лисы
И волки слышны на юрах.
Див во мраке кричит...
И тебе, князь не спится.
Как там Любеч?
И тлеет,
Словно уголья
Страх.

Догорает костёр.
Чутко дремлет дружина.
Ты поганым
Дорогу на Русь заступил.
По ночам половчанка
От тебя просит сына,
Лаской путает разум,
Чтоб назад не ходил.

Ой, гляди, светлый князь,
Чтоб стальные оковы
Не надели однажды
На ноги тебе,
Чтоб в ковыльной степи,
С ханской лаской знакомя,
За конём не умчали,
Ломая хребет.

Половецкое поле...
Пусть опасность минует.
Много дум передумано.
Много сказано слов.
И далёко Отчизна.
Там кукушка кукует,
И над поймой широкой –
Чистый свет куполов.

О, не гневайся, князь,
Что гонец не доехал!
Он упал со стрелой
В придорожный бурьян.
Занесло,
Замело
Час твой
Пылью и снегом.
Что поведает мне
Одинокий курган?..

Обветшавших находок
Немало в музеях.
На зелёном холсте,
Как на стеблях травы,
Век суровый твой, княже,
Щитом бронзовеет.
Сквозь снега
И столетья
Мчатся кони твои...

Виночерпий, остынь:
Чаши после наполнишь...
Час застольной беседы
Ещё не настал...
Что сегодня за ночь...
Полнолуние... Полночь...
Ты немало с дружиной своей
Проскакал...

На весёлых пирах
И в стремительных битвах
Ты, князь,
Славу добыл...
И сбылось по судьбе.
Бьют поклоны, но знай,
Что недолги молитвы...
Завтра будут молиться
Уже не тебе...

Звон набата затих...
Нынче песни другие...
В раскачавшемся небе
Гудит самолёт...
Шлём к далёким планетам
Свои позывные...
Нас услышат,
Но сколько столетий пройдёт...

И мы ищем друзей...
Воевать сколько ж можно!..
Хватит кровь проливать
На удушье золы...
И в ночи нашу память
Сегодня тревожит
Стон
Хатыньской земли,
Стон
Хатыньской земли.

На Земле беспокойно:
Ракеты –
не стрелы.
Сотни, князь, городов
Можно выжечь одной.
Человечество,
Что же мы всё разумели,
Коль себя обнесли
Смертоносной стеной?!

Торопись, светлый князь!
Рог трубит над дорогой.
С рёвом туры несутся
В зелёной глуши.
Где они, светлый князь?!
Плачь туриного рога...
Горько пахнет полынь
На великой Руси.

Реки, некогда чистые, князь,
И озёра
Мелководные
гибнут.
И это – прогресс?
Зверя мало в борах,
Смолкнут птицы,
И скоро
Безголосо застынет
И высохнет лес...

С губ слетает, как стон:
— Берегите планету!
Занесите же в Красную Книгу
Всех нас.
Хватит, княже, молчать!
Не даруют нам это.
Рог туриный, труби.
Где гонцы твои, князь? —

Пусть спешат по земле,
Вёрст не зная и срока.
Выбор нынче один:
Жизни быть
Иль не быть.
И кукушка кукует
Далёко-далёко...
Над планетой рассвет.
Рог туриный, труби!

Скоро будет «Ракета»,
И я, князь, отчалю.
У Днепра
На раздольных лугах
Косари
Скосят травы густые,
И долго ночами
Будут чибисы плакать
До самой зари...


Перевод с белорусского


Міхась Башлакоў

Чалабiтная Любецкаму князю

Светлы князь Святаслаў!
Слаўны горад твой Любеч.
Летапісец чарнігаўскі
Так запісаў:
«Вельмі дзіўны быў град,
Акі кожнаму любы.
Аксамітаў і злата,
Яка звера ў лясах.»

I запалі ў душу
Словы гэтыя, княжа.
Захацелася мне
Горад твой паглядзець.
Клікаў Тураў на Прыпяці,
Уладзімір на Клязьме,
3 запрашэннем скакаў
Наўгародскі ганец...

Ды начамі мне бачыўся
Любы твой горад.
Я хадзіў і дзівіўся
Умельству майстроў.
3 захапленнем глядзеў
На убранства сабораў,
Бавіў час
Каля лавак заморскіх купцоў.

Церам твой зіхацеў
I багаццем, і славай.
Люд на плошчы гудзеў,
Гандляваў,
Чым бог даў.

I на nip на вялікі
Твая дворня склікала.
I з падвор'я разносіўся
Пах розных страў.

Біў званар у званы —
Звон над поймай каціўся,
Захлынаўся прастор
За шырокім Дняпром.
...Светлы князь,
Летапісец, відаць,
Памыліўся:
Ўсё падвор'е тваё
Парасло бур'яном...

Пыльны, брудны,
Забыты і ўладай, і богам...
Колькі бачыў такіх гарадоў,
Светлы князь...
Што ж такі заняпад?
Закалодзела, можа, дарога?
Ці зусім замуравела
Памяць у нас?

Цэлы дзень я блукаў,
Углядаўся у Любеч.
I нідзе не пабачыў
Тваіх церамоў.
Вось на замчышчы толькі,
Прабач, мо не ўзлюбіш,
Паслі вечарам дзеўкі
Пярэстых кароў...

А унізе, ля хаты,
У сене духмяным,
Што скідалі з машыны,
Куляўся хлапчук.
Я зайздросна глядзеў.
Пойма ціхла ў тумане
I далёкая песня
Плыла цераз луг.

Зачарованы
Доўга стаяў я на ганку
У купальскую ноч.
Ды не бачыў кастроў.
Не вадзілі вакол
Карагоды славянкі,
Па вадзе не пускалі
Замоўных вянкоў...

Праўда, побач натрапіў
На нейкую «клетку»...
Эх, на полаўцаў, княжа,
Ды гэткі вось жах:
Ліхаманкава трэсліся
3 гікам падлеткі
I свавольныя дзеўкі
У модных штанах...

А яшчэ, светлы княжа,
Такое пабачыў:
Толькі свята –
Пад плотам ляжаць мужыкі,
Як пабітыя ратнікі, княжа,
Няйначай...
Ды не ўцямлю,
Чаму іх так лаюць жанкі?..

Паспрабуй зразумей.
Людзі зараз не тыя...
Усе вучоныя дужа,
У дастатку жывуць:
I харомы свае,
I чаўны «легкавыя».
Твае коні, відаць,
Вельмі ціха бягуць...

Нас табе не дагнаць
Са сваёю дружынай...
Не дзівіся, мой князь,
Конь не ў модзе цяпер...
Інтарэсы сышліся
На тэме машыннай,
Гарнітурах замежных
Для новых кватэр...

Як у нас
Ярлыкі іншамоўныя любяць
О, ўсеўладнае «Made»...
Без разбору грабуць.
Вось учора іду,
А чарга — на ўвесь Любеч...
Будзеш доўга смяяцца —
Жвачку, князь, прадаюць...

Што ж, драбнеем, відаць,
I паціху грубеем.
Што зрабілася, княжа,
Са славянскай душой?..
Я прымаю не ўсё
I не ўсё разумею...
Чуеш, кнігаўка плача
Над соннай ракой?..

Днём адзіным жывём?!
Сваіх продкаў не помнім...
Так усё можна, княжа,
На свеце забыць... Памяць,
Што з табой стала?
Світальныя промні
Асвятліце,
Як студню,
Нашу намяць-нябыт...

Русь мая...
Палыхалі і кнігі, і храмы.
Нашу памяць
Выпальвалі, князь, на вякі.
Мне і сёння баляць
Тыя даўнія раны...
Памяць, памяць Радзімы,
Мы твае даўжнікі...

Не злічыць усе беды,
Пажары і войны,
Што душу папялілі
Айчыне маёй...
Колькі песень не спета
Над гэтаю поймай!
Не ўзышло колькі зорак
Над гэтай зямлёй!..

Думкі, думкі...
Нібы ў палавецкім палоне...
Не даюць мне спакою
Ні ноччу, ні днём.
Чуеш, цокат капытаў?
Скачуць нечыя коні.
Гэта, пэўна, ганец.
Цi з бядой?
Цi з дабром?

На дарогах Русі,
Нa лясах і палетках
Скачуць, скачуць ганцы...
Гора, слёзы, праклён...
Весткі добрыя, княжа,
Прыходзяць так рэдка.
Скачуць, скачуць ганцы.
Захлынаецца звон:

«Люты вораг напаў.
Кроў славянская льецца...»
Беражы цябе бог...
Колькі мук прыняла.
Колькі слёз праліла.
Горка-горка на сэрцы.
Мо таму і зямля
Палыном парасла...

Палыны, палыны...
Гэта горкая памяць.
Не касіце палын,
Хай расце ля дарог.
Калі страцілі веру
I горка вам стане —
Адарвіце лісток,
Палыновы лісток...

Рог турыны трымаў,
Серабром акаваны.
Серабрыліся хвалі –
Берагінь валасы.
I зязюля
За шызым Дняпром
Кукавала,
Як і ў тыя часы,
На вялікай Русі...

I шчымела душа
Ад яе кукавання.
I слязінкай
Кацілася зорка
За плёс.
I далёка-далёка
Ў надрэчным тумане
Палавецкай павозкай
Рыпеў перавоз...

Неаглядная Русь...
Не акінуць і вокам.
Заляцеў ты далека
3 дружынай сваей.
Стэп.
Кавыль пасівелы.
У небе высока
Застыў
Шызы сокал
Драпежнай стралой.

Палавецкае поле.
Рана сонца садзіцца.
Брэшуць лісы
I выюць ваўкі па ярах.
Дзіў уночы крычыць.
Табе, княжа, не спіцца.
Як там Любеч?
Hi вестак.
Тлее вогнішчам страх...

Дагарае касцёр.
Чуйна дрэмле дружына.
Ты паганым
Дарогу на Русь заступіў.
Па начах палаўчанка
Ад цябе просіць сына,
Ласкай путае розум,
Каб назад не хадзіў.

Ой, глядзі, светлы князь,
Каб жалезныя путы
Не надзелі аднойчы
На ногі табе.
Каб па стэпе кавыльным
3 ханскай ласкай славутай
За канем не імчалі,
Зламаўшы хрыбет...

Храбры воін ты, князь...
Табе бітва – забава.
Востры меч...
Колькі з плеч
Паляцела галоў...
Пагалоска ідзе:
На баяна апала...
Не да густу, відаць,
Горыч –
Праведных слоў...

Што ж, паэт ёсць паэт.
Не гандляр,
Не угоднік...
Цяжка несці яму
Сваю праўду у свет.
Ен не служыць князям,
Ен заўсёды народны,
А інакш не бывае,
Інакш – не паэт...

Шмат князёў на Русі...
А паэтаў так мала.
Зразумей,
Не ў цямніцу
Іх трэба саджаць...
Адпусці гусляра.
Што табе яго слава?
Табе, князь, князяваць...
А нам песні складаць...

Гусляры, гусляры...
Час сўдзілі свой строга.
Непадкупнае слова
Не знала цаны...
Толькі песня
Ды ў полі шырокім
Дарога,
Вольны вецер,
Ды гукі
Самотнай струны...

Палавецкае поле...
Небяспека цікуе.
Многа дум перадумана,
Мала сказана слоў.
Як далека Радзіма...
Там зязюля кукуе.
I над поймай шырокай
Пералівы званоў.

О, не гневайся, князь,
Што ганец не даехаў!
Ён упаў са стралой
У дарожны бур'ян.
Занясло,
Замяло
Час твой
Пылам і снегам...
Што паведае нам
Раскапаны курган?

Старажытных знаходак
Нямала ў музеях.
На зялёнай тканіне,
Нібы на траве,
Век суровы твой, княжа,
Шчытом бранзавее.
Праз снягі
I стагоддзі
Мчацца коні твае...

Пачакай, віначэрп,
Потым чашы напоўніш...
Час застольнай бяседы
Яшчэ не настаў.
Ах, што сёння за ноч!
Свеціць ясная поўня.
Ты нямала
3 дружынай сваей праскака

У вясёлых пірах
I ў бязлітасных бітвах
Ты, князь, Славу здабыў...
Б'юць паклоны табе.
Толькі ведай,
Мяняюцца, княжа,
Малітвы...
Заўтра будуць маліцца
Не за цябе...

Адзванілі званы.
Песні зараз другія.
Дзесь у небе высока
Гудзе самалёт.
Шлём к далёкім планетам
Свае пазыўныя.
Нас павінны пачуць
Хоць праз тысячу год...

Мы шукаем сяброў.
Ваяваць колькі можна!
Хопіць ліцца крыві!
Мы шукаем сяброў...
I ўначы нашу памяць
Сягоння трывожыць
Стогн
Хатынскіх званоў,
Стогн
Хатынскіх званоў...
На Зямлі неспакойна:
Ракеты – не стрэлы.
Сотні, князь, гарадоў
Можна знішчыць адной.
Чалавецтва
Хіба, княжа, паразумнела,
Што сябе абнясло
Смертаноснай сцяной?..

Паспяшай, светлы князь!
Трубіць рог над дарогай.
Рыкам туры калісь
Абуджалі лясы...
Дзе яны, светлы князь?
Плач турынага рога.
Горкі пах палыну
На вялікай Русі...

Рэкі чыстыя некалі, князь,
I азёры
Паміраюць ад бруду...
I гэта – прагрэс?
Звера мала ў барах,
Птушкі ўсе Знікнуць скора...
Безгалоса застыне
I высахне лес...

Крык ірвецца з грудзей:
«Беражыце планету!
У Чырвоную кнігу
Занясіце яе...»
Нельга, княжа, маўчаць.
Не даруюць нам гэта.
Рог турыны, трубі.
Дзе ганцы, князь, твае?

Хай ляцяцьпа зямлі,
Хай народ падымаюць.
Выбар сёння паўстаў:
Быць жыццю ЦІ не быць...
I далёка-далёка
Зязюля кувае...
Над планетай світанне.
Рог турыны, трубі.

Ля шырокай вады
Ціха фыркаюць коні.
Між гарлачыкаў човен
Усплёснуў вяслом.
Смех дзявочы.
Каханне каго не палоніць?
Узнімаецца сонца
Над ссівелым Дняпром.

Хутка прыйдзе «Ракета».
I я, князь, адчалю.
За Дняпром
На раздольных лугах
Касары
Скосяць травы густыя,
I доўга начамі
Будуць кнігаўкі плакаць
Да самай зары...

1978


Рецензии
Это светлая поэма!
Дарит творчество богема!

Адонис Ситник   02.01.2020 10:55     Заявить о нарушении
Спасибо, Адонис!)

Владимир Сорочкин   02.01.2020 12:25   Заявить о нарушении