Гэта было б вельмі цікава, на мой погляд, і менавіта "Вершы.by". Але я зусім не ведаю, як гэта ствараецца, я такі "чайнік", што толькі маю сваю адзіную старонку і больш нідзе-нідзе не зарэгістравана. Большую частку свайго часу аддаецца зараз на карысць (дзеля здароўя і догляду сваіх родных, якім патрэбна дапамога), і мая сціплая творчасць на "Стихи.ру" такі "сонечна-зманлівы" астравочак для душы. На жаль, нельга нават прачытаць тое, што падабаецца ў выбраных аўтараў. А наша слова любіла з дзяцінства, хаця ж з дамашнімі размаўляем больш на "трасянцы". І ўвогуле люблю мовы, гісторыю краю, якую ў свой час нам выкладалі ў школе ў іншым фармаце. Але ж яе распавядалі дзяды і бацькі нашы. І яна часта была іншай. чым у падручніку. Дык вось і Вашы эсэ чытала з цікавасцю. Толькі вось час... Яго недахоп... А ін-эт яго "заглынае" імгненна, як акула. Але ж не губляю надзеі, што Вы прафесійна звязаны з літаратурай і такі сайт усё ж зможа нарадзіцца, і калі б у мяне атрымалася(з Божай дапамогай) чымсьці паспрыяць, то душа жадае, як кажуць.
Апошнім часам, на жаль, чамусьці не заўсёды спрацоўвае канал "асабістай перапіскі"(чула, што ў многіх "завірусаваны").Але час ад часу пісьмы даходзяць.
З шанаваннем, Ядвіга.
Мы используем файлы cookie для улучшения работы сайта. Оставаясь на сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies. Чтобы ознакомиться с Политикой обработки персональных данных и файлов cookie, нажмите здесь.