Ранкам. На беразе рэчкi

Шумліва ў даль нясуцца ўсплёскі,
як быццам клёкат бусла.
Куслівасць чэрвеньскае мошкі
Здае экзамен вусна.

Ліловым ценем плынь ракі
нурцуе аж да донца.
Гуллівай песьняй жаўрукі
вітаюць з хмараў сонца.

Спрасонку плачуць вербалозы,
а побач, глянь, як міла –
з галінак косы ад бярозы
на плечы хмарка палажыла.


Рецензии