Памяць а маме

А мне ўжо шасцідзесяты,
Многа зведаў я дарог.
Адну да матчынай хаты,
На ўсё жыццё ў душы збярог.
Па гэтай вузенькай сцяжынцы,
Што бегла ля крывой сасны.
Спяшаўся я да маці.У хусцінцы.
Яна чакала,праганяла сны.
Гаворачы,шлі мы разам,
Да сцен маленькай хаціны:
Дзе стол накрыты пад абразам,
Агонь гайдаецца лучыны.
Цяпер адна яна ў полі,
Да вокнаў лезуць гурбы снегу.
Так,сапраўды,ужо ніколі
Не будзе тут гамонку,смеху.
Ды на душы вялікі камень,
Нясцерпна давіць ёй на грудзі.
Няма пяшчоты і твой пламень,
Саграваць мяне не будзе.


Рецензии