Мацярынская любоу

Гадавала я сыночка,
Пела песни над калыскай,
Чаравалi яго вочкi,
Мой паклон да Бога нiзкi.

Яго вочачкi з маленства,
Бы як зорачкi свяцiлi.
За якiя паслушэнствы
Так мяне вось адарылi?!

Рос сыночак вельмi добрым,
Балаваўся вельмi рэдка.
Ён нiколi не быў злосным,
Што за шчасце - гэта дзетка.

Да вучобы вельмi здатны
Ды i ў працы хлопчык першы.
Сябрам быў  усiм выдатным,
Заступаўся за слабейшых.

Не заўважыла, як златы
Абярнуўся сакалочкам.
Бо здзiвiла, што заўзяты
Прыпазнiўся вечарочкам.

Закахаўся мой сыночак,
Зiхацелi вочкi мiла.
Стала страшна за яго так!
Не згарэлi б хутка крылы!

Як сустрэла я дзяўчынку,
Турбавацца перастала.
Растапiла ў сэрцы льдзiнку,
Бо любоў я прачытала.

Пажадала жыць з каханнем
Ды пяшчотна прытулiла.
I з такiм зачараваннем
Сэрца ей сваё адкрыла.


Рецензии