Беларуская калядка

Зіхатлівай зоркаю ззяе свята.
З Калядой каза завітала ў хату.
– Калядоўна-козачка, пакланіся,
   Каб багацце-шчасце ў мяне вяліся!
   Каб раі раіліся ды ў скарбонку,
   Каб на кожным пальчыку – па пярсцёнку!
   Каб абселі цуркі мае ўсе лавы,
   Каб у парніку – памідоры бравы.
Ай глядзіць каза – спадары зашквары,
Хцівыя да чары і тоўстай шквары,
Сквапныя ды злыя, лгуны ліхія,
Хоць каўбасы ё, дык і катухі ё.

Брык каза рогам:
–  Ці ладзіце з богам?
Трэсь каза хвастом:
– З Ісусам Хрыстом?
Шчоўк каза нагою:
– Рабіцё благое?
Бразь каза ў бубён:
– Які з вашых плён?

Го-го-го, каза, го-го, шэра!
Дзеркачом казу – ды за дзверы!
Гаспадынька бразгае драбязою,
Колам калядоўшчыкі за казою.
Прабягала козанька ля крынічкі –
У паночка стрэліла ў патылічку!
Як пабегла козачка па масточку –
Чарачка не куляецца паночку!
Дапякло катлом, што каза казала,
Ды не лезе ў зяпу паночку сала.
Гаспадар той бэсціць казу ды лае.
…Дзесь звіняць званочкі ды скрыпка грае.




Прапагандосікам суворым прысвячаю.


Рецензии