Я хачу

Я хачу быць падобнай
Не на дзіваў заходніх,
Не на сціплых, чарнявых
Прыгажунь ў паранджы.

На бялёсых славянак
З Зэльвы, Менску, Гародні
З валасамі льнянымі,
Як вясной капяжы.

Чые вочы у колер
Вады і сусвету,
Чые вусны наліты,
Як суніцы ў бары.

Я хачу быць звычайнай
Беларускай кабетай,
Да якой едуць госці -
Дарагія сябры.

Я хачу быць дачкою,
Вартай роднага краю,
Дарагой Беларусі -
Нашай маці, зямлі.

І яшчэ я хачу,
Каб Радзіма святая
Не загінула ў скрусе,
І каб кветкі цвілі.

Фота - інтэрнэт.


Рецензии