Родная Беларусь
Яе палеткі і лугі,
Яе прасторы: поле, нівы,
Дняпра і Буга берагі.
Яе блакітныя азёры,
Яе магутныя лясы.
Нідзе не бачыў я ніколі
Табе падобнае красы.
Мяне з маленства ўшанавала
Твая пяшчота, ласка, ціш.
Так чалавеку трэба мала -
Нібы ў аблоках ты ляціш,
Калі вясною бусла клёкат
Пачуеш недзе ў вышыні,
Калі маланкі, грома рокат
Гукае веснавыя дні.
Моц волата машын - БЕЛАЗА,
Ці волата лясоў - зубра,
Мне не заменіць ані разу
Любых каштоўнасцей гара.
І, колькі б я ні жыў на свеце
Я буду пра цябе спяваць.
І гэты спеў заве - хутчэй бы
На бацькаўшчыне пабываць.
Свидетельство о публикации №119122506158
У Беларусi Бог жыве!)))
Лена Север 04.12.2021 23:33 Заявить о нарушении
Вельмі прыемна!
З найлепшымі пажаданнямі,
Валерий Петрущенко 06.12.2021 12:06 Заявить о нарушении