7. хмельная мелодыя кахання

зноў ідзеш ты да яго
за бліскучыя каменні,
мне пакінеш толькі год
уявіць з табой імгненне.

я пайду.. напрамак – мара,
у карчме пап’ю віна,
а ў вачах тваіх туманных
бачу смех, што быў здаўна.

будзем разам? не, дарэмна!
тут падманы і ўяўленні,
а каханне як арэна
з бездухоўным агаленнем.

стала вельмі грацыёзнай,
для мяне такой прыгожай,
ацанілі толькі позна
тое, што важней за грошы.

(пер. 2019)


Рецензии